У Варшаве 12 лістапада прайшоў Мінскі Форум. Сам факт такога геаграфічнага парадоксу, на жаль, не дзівіць. Ужо ня трэба тлумачыць еўрапейцам, чаму прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ня могуць сёння сабрацца ў сталіцы Беларусі.
У праграме Форума прайшлі панэльныя дыскусіі, у якіх праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, журналісты абмяркоўвалі розныя пытанні вырашэння палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі.
У адной з дыскусій пад назвай "2021 міграцыйны крызіс і выклікі для дыяспары" прыняла ўдзел кіраўнік фонду "Краіна для Жыцця" Марыя Мароз. Яна расказала аб нашай дзейнасці сёння і адзначыла, што Фонд - адзіная арганізацыя, якая аказвае штомесячную дапамогу сем'ям палітзняволеных з дзецьмі.
"Пакуль будзе існаваць гэтая праблема, наш Фонд будзе працаваць і ствараць новыя спосабы падтрымкі".
Таксама ўдзельнікі Форуму абмеркавалі лёс беларусаў, якія вымушаныя ўцякаць з краіны з прычыны сваіх палітычных поглядаў. За мяжой яны часта сутыкаюцца з праблемай пацверджання дыпломаў аб адукацыі.
На Форуме Марыя Мароз узняла гэтую тэму. Як вынік была дасягнута дамоўленасць аб тым, што фонд "Краіна для Жыцця" сумесна з "Беларускім Домам" і іншымі польскімі арганізацыямі, якія дапамагаюць рэпрэсаваным, звернуцца ва ўрад Польшчы, каб нашым суайчыннікам спрасцілі працэдуру пацверджання беларускіх дыпломаў.
Сябры, калі ласка, падтрымайце сем'і палітвязняў з дзецьмі. Вы можаце зрабіць гэта як на старонцы ахвяраванняў нашага сайта, так і ў спецыяльным раздзеле «Пошта Дзеда Мароза».
Памятайце, салідарнасць сапраўды важная!