Аб чым мараць дзеці ў Беларусі

Самае неабходнае.
  • Мішка
  • Машынка
  • Маркерная дошка
  • Поп-іт
  • Снежны шар
  • Малюнак з каралевай Эльзай
  • Начнік
  • Барабан
  • Пенал
  • Чароўная палачка (каб вярнуць тату)
 

Вось далёка няпоўны спіс таго, што просяць дзеці палітвязняў у Дзядулі Мароза да гэтага Новага года... На жаль, не ўсе жаданні мы зможам рэалізаваць проста зараз. Але большую частку выканаем абавязкова, дзякуючы вам - нашы салідарныя дарыльнікі, чараўнікі і памагатыя Дзеда Мароза.

 

На дадзены момант у нас больш за 200 лістоў, у некаторых пералічаны адразу некалькі падарункаў, дзе сястрычка дапамагае і піша ліст не толькі для сябе, але і для свайго маленькага браціка. Сябры, мы просім вас аб падтрымцы і заклікаем ахвяраваць любую даступную суму на падарункі дзецям палітвязняў тут.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям