Насуперак рэпрэсіям і ганенням, многія беларусы хочуць дапамагчы і праявіць салідарнасць з палоннымі героямі. Мы зрабілі практычную інструкцыю дапамогі палітвязням: выбірайце найбольш зручны для вас варыянт і дзейнічайце!
Галоўнае, не будзьце абыякавымі! Распаўсюдзьце гэту інфармацыю па чатах, няхай як мага больш людзей ведае і падтрымлівае палітвязняў. Вашы вынікі дасылайце ў наш чат-бот. Будзьма салідарнымі!
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.
- Пішыце лісты палітвязням. Пра гэта кажуць усе, і мы бесперапынна паўтараем, бо гэта сапраўды важна. Важна дзяліцца сваёй падтрымкай і цяплом з тымі, хто знаходзіцца пад непасрэдным ударам.
- Збірайце перадачы палітвязням. Штодня мы фармуем і носім перадачы нашым героям. І вы можаце дапамагчы ў гэтым трыма спосабамі: фінансава (важная любая сума), пакупкай прадуктаў, якія трэба перадаць нашым валанцёрам (кантактная асоба), цалкам сфармаваць перадачу самастойна і ўдакладніць, каму больш актуальна яе перадаць (кантактная асоба).
- Папаўняйце рахунак зняволенага. Зняволеным патрэбны сродкі на сваім рахунку. Паколькі не ўсе прадукты прымаюць у перадачах, адзінае выйсце – набыць штосьці самому ў краме пры СІЗА. Папаўняць рахунак можа кожны і нават не выходзячы з дому.
- Падпішыце героя ў турме на газеты і часопісы. За кратамі вельмі не хапае свабодных навінаў. На дзяржканалах і ў праўладнай прэсе вас накормяць ідэалагічнай лапшой, а ў лістах часта не прапускаюць важныя навіны з волі. Выйсце – падпіска на рэгулярныя свабодныя выданні! Зрабіць гэта можна анлайн альбо ў бліжэйшым аддзяленні Белпошты.
- Праводзьце акцыі салідарнасці. Запісвайце відэа (бяспечна), расклейвайце партрэты палітвязняў, пішыце гісторыі ў замежныя СМІ, мантуйце матывуючыя ролікі.
Галоўнае, не будзьце абыякавымі! Распаўсюдзьце гэту інфармацыю па чатах, няхай як мага больш людзей ведае і падтрымлівае палітвязняў. Вашы вынікі дасылайце ў наш чат-бот. Будзьма салідарнымі!
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.