Пендаль з захаду ці ўсходу? Стратэгія ці шырма? Чаму Лукашэнка выпускае палітвязняў

16 жніўня і 4 верасня Лукашэнка падпісаў Указы аб памілаванні агулам 60 чалавек, асуджаных за "злачынствы пратэснай накіраванасці”. Пасля чаго ў пачатку ліпеня і вось цяпер на волю пачалі выходзіць палітвязні. Рашэнне аб такой спробе памілавання палітычных сядзельцаў адбылося на фоне міжнароднага ціску на рэжым. Ці гэта спроба знізіць напружанне ў грамадстве і паказаць гатовасць да дыялогу з апанентамі? Гэта новая страдэгія крывавага тырана?  І як гэта адаб’ецца на палітвязнях? Пра тое, як выглядае агульная карціна, разважаюць Андрэй Стрыжак, Марына Касінерава і Аляксандр Дабравольскі. 

Мы ўжо паглядзелі на сам працэс памілавання ў артыкуле “Здзек і ціск. Як праходзіць працэс памілавання палітвязняў”.
Мы ўжо разабраліся, што датэрмінова вызваляючы адных, рэжым кідае за краты іншых у артыкуле “Птушкі з выраю”, данатары, каментатары. За што цяпер людзей затрымліваюць?”.  Там жа зафіксавалі, што: 

  • палітычныя прысуды выносяцца амаль штодзень; 
  • палітвязням робяць больш жорсткім пакаранне; 
  • асуджаюць двойчы і нават тройчы за адно і тое ж “злачынства”, дадаючы тэрмін па артыкуле 411 КК; 
  • папаўняюць ліпавыя спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў; 
  • жорстка абыходзяцца  і не даюць патрэбнай меддапамогі, катуюць ў турмах, катуюць у тым ліку поўнай ізаляцыяй лідараў беларускага пратэсту. 
Што стала трыгерам для выпуску палітвязняў?  
 

Напярэдадні  падпісанага указу, 14 жніўня, Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль зрабіў заяву, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых парламенцкіх  выбараў у Беларусі (выбары запланаваныя на 25 лютага 2025 года) не былі выкананыя, а таксама ў чарговы раз патрабаваў ад беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў. Гэта патрабаванне прагучала на фоне пастаяннага ціску на рэжым Лукашэнкі з боку ЕС і іншых краін, які адбываецца напрацягу некалькіх гадоў. 

Краіны ўводзілі санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека і падтрымкай Расіі ў вайне супраць Украіны ў некалькі этапаў: 

  1. У 2020 годзе пасля падробленых прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага падаўлення пратэстаў ЕС, ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя і іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння. 
  2. У 2021 годзе санкцыі былі пашыраны ў сувязі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманнем апазіцыянера Рамана Пратасевіча. 
  3. Пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе санкцыі ўзмацняліся ў сувязі з падтрымкай Лукашэнкам агрэсіі Расіі.

Заява Жазэпа Барэля 14 жніўня 2024 года стала чарговым праяўленнем гэтага ціску, які і падштурхнуў Лукашэнку да памілавання палітвязняў? Выглядае, што так. 

Але ёсць альтэрнатыўнае меркаванне. 

Прэзідэнт Польшчы Анджей Дуда 26 чэрвеня абмеркаваў з лідэрам КНР Сі Цзіньпінам і заявіў, што гібрыдная атака Беларусі ўздзейнічае на магчымасці гандлю Польшчы з Кітаем і на праект “Пояс і Шлях”. Акурат пасля гэтага ў Беларусі здарылася так званая міні-адліга з памілаваннем. 

“Ня выключана, што націск з усходняга фланга якраз і паўплываў на тое, каб Лукашэнка паспрабаваў рабіць нейкія касметычныя зрухі”, выказвае свае меркаванне кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак. “Рэсурсаў у краіны Польша значна больш, чым у беларускіх дэмакратычных сілаў, лічыць лідэр BYSOL і дадае, што польскі бок робіць такія зрухі найперш гэта з-за палітвязня Пачобута.

“Цікава, калі палякі даб’юцца каб Пачобут выйшаў, ці будуць яны дамагацца вызвалення астатніх палітвязняў? Ці есць цяпер нейкая сіла, якая была б зацікаўлена, каб беларускія палітвязні выйшлі і мела б дастатковую колькасць рычагоў для ціску на рэжым”,  задаецца пытаннямі Андрэй Стрыжак.

 
Праўдзівыя крокі насустрач ці шырма для яшчэ большых рэпрэсій?
 

Спачатку пра такую шырму і пра тое, што за апошнія месяцы рэпрэсіі толькі павялічваюцца заявіў Павел Латушка. 

Потым праваабарончая супольнасць пацвердзіла гэта фактамі. Толькі за тры дні, 21  і 23  жніўня праваабаронцы надалі статус “палітвязень” 31 новым асобам. А мы памятаем, што першы ўказ аб памілаванні датычыцца ўсяго 30 чалавек. (Другі таксама тычыцца 30 чалавек, але праваабаронцы яшчэ не далі ацэнку колькасці выпушчаных па другім указе ў стаўленні з тэмы, каго сістэма сажае).

Толькі 1%  з тых, хто цяпер сядзіць у турмах, памілаваныя. Гэта таксама падлічылі праваабароцы. 

 “Птушкі з выраю”, данатары, каментатары. За што цяпер людзей затрымліваюць?>>>
 

“Абапіраючыся на свае дадзеныя, якія мы збіраем у Dissidentby, мы заўсёды падкрэсліваем кратную розніцу паміж тымі, каго затрымалі ў межах нейкага перыяду, і каго адпусцілі, кажа Марына Касінерава, сузаснавальніца iніцыятывы Dissidentby    Колькасць затрыманняў і новых крымінальных справаў значна перавышае колькасць вызваленых людзей. Гэта сведчыць аб тым, што стан правоў чалавека ў Беларусі сёння не паляпшаецца.”

За Касінеравай тое самае паўтарае Стрыжак: "Калі казаць пра колькасць, то я не сказаў бы што мы назіраем нейкае зніжэнне рэпрэсіўнай актыўнасці. Па стане на канец жніўня 2024 года няма нейкіх буйных хваляў рэпрэссій. Яны былі на пачатку года, калі массава прэсавалі сваякой палітвязняў. Яны цяпер бываюць лакальныя, калі сталічныя сілавікі заязжаюць ў Бярозаўку ці Ліду і робяць там аблаву. Цяпер няма кампаніі супраць нейкай канкрэтнай катэгорыі. Але гэта не значыць, што людзей не садзяць. Садзяць штодня! Статыстыка “Вясны” і Dissidentby гэта дэманструе. Ніякага паслаблення, ніякай адлігі, ніякага змяншэння рэпрэсій ў краіне не адбываецца".


Дык што адбываецца? І як гэта адаб’ецца на палітвязнях іх колькасці і ўмовах?
 

Цікава, што, Лукашэнка як быццам ўзяў пад увагу гуманітарны спіс, над якім працаваў прадэмакратычны рух (а менавіта былая палітзняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольга Гарбунова і арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай палітвязняў цяпер Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі»).

Так, сярод вызваленых сапраўды ёсць людзі з гуманітарнага спісу  тыя, для каго турма ці калонія самі па самі з'яўляюцца пагрозай жыццю па стане здароўя. Але людзі з гуманітарнага спісу гэта меншасць сярод вызваленых, адзначае Марына Касінерава. “І гэтыя вызваленыя людзі са спісу   вельмі невялікі адсотак ад усіх людзей у гуманітарным спісе, дзе на сёння больш за 250 чалавек”.

Жудаснымі маніпуляцыямі называе Марына Касінерава гэтыя памілаванні. “Вітаючы вызваленне кожнага і кожнай[…], прыкра, што частка грамадзянскай супольнасці лічыць падобныя акцыі “праяўленнем гуманнасці”.

“Гэта гульня”,   лічыць Андрэй Стрыжак. “І яна вельмі дарагая, бо робіцца за кошт чалавечых жыццяў”. Але таксама дадае, што трэба радавацца, што людзі вышлі і не сядзяць у турмах. Важна толькі не зачароўвацца гэтым працэсам і не думаць, што гэта нешта стратэгічна мяняе. “Не думаю, што гэта нейкі стратэгічны паварот. Прынамсі пра выхад тысяч людзей з турмаў нішто не сведчыць.

Андрэй Стрыжак лічыць, што выпушчаныя ў пачатку ліпеня і цяпер на волю людзі і ўказ аб памілаванні наступствы працы новай каманды Лукашэнка. “Яны спрабуюць працаваць з тымі выклікамі, якія стаяць перад рэжымам. “Не робячы нічога стратэгічна новага не спыняючы рэпрэсій і не выпускаючы асноўнай масы людзей з турмаў яны такім чынам спрабуюць неек змяніць грамадскае меркаванне, меркаванне заходнікаў пра рэжым. Скласці ўраджанне, нібыта ёсць нейкае памягчэнне”.

Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай, таксама лічыць, што памілаванні палітвязняў цяпер гэта не акт гуманізму з боку Лукашэнка. І гэта не нейкая адмысловая стратэгія, бо Лукашэнка тактык, а не стратэг. Гэта спроба зрабіць нейкія крокі каб нібы задаволіць патрабаванні Захаду і далей паглядзець, што з гэтага выйдзе. 

Ці выйдзе пасля гэтага яшчэ хаця б 100 палітвязняў невядома. І надзей няшмат. 

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям