Чорная ноч Беларусі

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года чэкісты расстралялі больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва, навукі БССР. 

Сярод іх былі 22 пісьменнікі, у тым ліку Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Міхась Чарот ды многія іншыя. Гэтая страшная падзея, калі ўлады знішчылі прадстаўнікоў хвалі адраджэння 1920-х гадоў, атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў». 

Яна сталася толькі адным, хаця і з найбольш вядомым эпізодам “Вялікага Тэрору”, які бальшавікі зладзілі на тэрыторыі нашай краіны і ўсяго СССР. Дакладная лічба ахвяраў сталінскіх рэпрэсій дакладна невядомая дагэтуль. У маштабах БССР лік рэпрэсаваных, у тым ліку асуджаных да смерці, або памерлых у ссылцы ці турмах, ідзе на сотні тысяч асобаў. 

Самае страшнае, што ў нашай краіне на дзяржаўным узроўні дагэтуль не асудзілі савецкую таталітарную сістэму і ейны тэрор. Ці можам тады здзіўляцца, што сёння дыктатарскі рэжым ладзіць у Беларусі масавыя рэпрэсіі, якія ў 21-ым стагодзі не маюць аналагаў у Еўропе? 

Сёння тысячы беларусаў ізноў праходзяць шлях сваіх дзядоў – арышты, катаванні, знаходжанне ў жудасных умовах у турмах і ізалятарах. Адзіная розніца, новыя чэкісты пакуль што не страляюць людзям у патыліцу. 

Зрэшты, яны забіваюць інакш. Сёння вядома пра як найменей шэсць асобаў, якія загінулі ў зняволенні праз катаванні ды неаказанне медыцынскай дапамогі. 

Цягам бліжэйшых дзён у розных гарадах і краінах пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў. 

27.10. 

Вільня. Плошча Кудзіркі, з 12-00 да 14-00. На плошчы будуць гучаць музыка беларускіх выканаўцаў на вершы расстраляных паэтаў і дэкламавацца іх творы на беларускай і літоўскай мовах. 

Познань. Фундацыя КУТ, Kramarska, 32. Пачатак а 15-00. Адбудзецца сустрэча кніжнага клубу, прысвечаная гадавіне Ночы расстраляных паэтаў. Падчас сутрэчы прыгадаюць падзеі таго часу, абмяркуюць творчасць трох аўтараў — Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Лукаша Калюгі, прачытаюць вершы паэтаў. 

Вроцлаў. CUKR, Ruska 46A (2 паверх, #4 на дамафоне). Пачатак а 19-00. Удзельнікі імпрэзы будуць чытаць вершы (не) расстраляных паэтаў, узгадваць жахлівы час тэрору і яго ахвяр. 

Анлайн. Ютуб-канал Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы. Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную лекцыю да Ночы паэтаў «Вяртанне з пекла». Час: 23-00 (Менск і Вільня), 22-00 (Варшава), 17-00 (Нью-Ёрк), 14.00 (Сан-Францыска).
Рэжысёр і даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк разам з акторкай Аленай Баяравай раскажуць новыя факты пра нашых пісьменнікаў, распавядуць пра той час, прачытаюць малавядомыя вершы і ўрыўкі з апавяданняў. 

28.10. 

Вільня. Razam, Vilniaus g. 16. А 18:30 пачнецца прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме». Вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентуюць спектакль па кнізе Вольгі Вялічка «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагеры АЛЖЫР. Рэгістрацыя па спасылцы. 

29.10. 

Батумі. Аксяродак, Parnavaz Mepe, 62a. Пачатак а 19-30. Вечар памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Будуць чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў. 

Беласток. Muzeum Pamięci Sybiru, ul. Węglowa 1. 18-00. «Вольны хор» і беларускія акцёры выканаюць песні, вершы і апавяданні пра цяжкія лёсы беларускіх расстраляных і рэпрэсаваных аўтараў. 

Вільня. Сквер ля Музея акупацый і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A). А 18-30 пачнецца вялікая імпрэза памяці «Ноч [не]расстраляных паэтаў».Рэгістрацыя на ваш выступ у фармаце «Вольны мікрафон» па спасылцы.

Нью-Ёрк.18-00. Пра дакладнае месца паведамяць пасля рэгістрацыі. Ахвотныя збяруцца, каб узгадаць імёны забітых і зачытаць іх творы. Рэгістрацыя па спасылцы.  

Прага. Božská Lahvice, Bílkova 122/6. 18-00. Імпрэза «Ноч (не)расстраляных паэтаў». У гэты вечар ўзгадаюць беларускіх паэтаў, якія сталі ахвярай рэпрэсій. Даведаюцца факты з жыцця і пачытаюць вершы. 

Талін. Rahva Raamat, Viru Keskuse III-IV korrus. 18-00. Акцыя беларусаў Эстоніі, прысвечаная ночы забітых паэтаў. Тых, хто прыйдзе на акцыю, чакаюць чытанні вершаў загінулых паэтаў ды выступы музыкаў. 

Торунь. Каля помніка Каперніку а 18-00 беларусы Куявапаморскага ваяводства Польшчы запрашаюць ахвотных на літаратурны вечар і мітынг-перфоманс да Ночы расстраляных паэтаў. Неабавязкова твор вучыць на памяць — можна яго прыгожа прачытаць. Вершы прапануюць абраць тут

Уваход на імпрэзы і акцыі вольны. Час мясцовы, калі не пазначана іншае. 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям