У Празе адбылася III канферэнцыя беларусаў и беларусак свету.
У прыватнасці падчас яе абмяркоўвалі «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа». Гэтаму пытаннню была прысвечаная трэцяя панэльная дыскусія.
Кіраўнік фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская і чалец апякунскай рады Фонду Ірына Маклейн прэзентавалі праект «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».
Ягоныя мэты:
Акрамя таго падчас гэтай жа панэльнай дыскусіі Андрэй Стрыжак расказаў пра «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» – аператыўную падтрымка палітычных зняволеных, якую сумесна ладзяць:
Юлія Юхно распавяла пра «Праграму па рэабілітацыі дзяцей рэпрэсаваных беларусаў» (гэта праект рэалізуецца сумесна з фондам «Краіна для Жыцця»), а Вераніка Станкевіч дадала дэталяў наконт праграмы «Вольныя» – ініцыятывы дапамогі для былых беларускіх палітвязняў.
Усе гэтыя гуманітарныя праекты і ініцыятывы паўсталі як адказ на тэрор з боку нелегітымных уладаў на адрас беларусаў і беларусак. Мы маем на мэце аказанне дапамогі пацярпелым і аб'яданнае патэнцыялу беларускай дыяспары замежжа.
Сябры, а сёння адзначаем разам Дзень Волі. Віншуем усіх вас з гэтым святам, і а 19 гадзіне па менскім часе далучайцеся да онлайн святкавання!

- Прадэманстраваць сапраўдную Беларусь – сучасную краіну творчасці і жыццястойкасці;
- Стварыць салідарнасць, падкрэсліўшы крытычную сітуацыю ў Беларусі;
- Анлайн-эстафета салідарнасці, якая ўзмацняе галасы беларусаў і беларусак па ўсім свеце.