Больш за месяц ідзе вайна, якую развязала Расія супраць мужнага народа Украіны. Вайна, у якой памагатым агрэсара выступіў рэжым лукашэнкі. Увесь гэты час каманда фонду "Краіна для Жыцця" імкнецца знаходзіць баланс паміж дапамогай украінскім уцекачам і беларускім палітвязням, а яшчэ тым беларусам, якія ўцяклі ад вайны з Украіны.
Што мы ўжо паспелі зрабіць і што плануем у бліжэйшы час - чытайце прама зараз. Дзякуем за вашу бесперапынную падтрымку! Спампаваць поўную справаздачу за сакавік можна тут.
Вайна ва Украіне, зверствы расейскіх вайскоўцаў у Бучы, Марыупалі і іншых гарадах адсунулі далёка на перыферыю беларускі парадак дня. Аднак больш за тысячу чалавек па-ранейшаму знаходзяцца ў страшных умовах беларускіх турмаў, дзе ім выдумляюць новыя тэрміны зняволення, па-ранейшаму не змяншаецца ціск на грамадзянскую супольнасць. Мы павінны памятаць, што народ Беларусі знаходзіцца ў заложніках адразу двух дыктатараў. Са свайго боку мы працягнем рабіць усё магчымае для дапамогі беларускім палітвязням.
Што мы ўжо паспелі зрабіць і што плануем у бліжэйшы час - чытайце прама зараз. Дзякуем за вашу бесперапынную падтрымку! Спампаваць поўную справаздачу за сакавік можна тут.
- З пачатку вайны апрацавалі больш за 1500 зваротаў і правялі кансультацыі па выездзе з Украіны і Беларусі
- Сумесна з італьянскай партнёрскай арганізацыяй Progetto Sud арганізавалі дастаўку 2 тон гуманітарнай дапамогі для Украіны
- Правялі збор і дастаўку неабходных рэчаў і прадуктаў харчавання ў прымежны з Украінай польскі горад Пшэмысль
- Валанцёры Фонда здзейснілі больш за 10 паездак на мяжу, дзе сустракалі і развозілі людзей
- Супрацоўнікі і валанцёры Фонда працавалі перакладчыкамі і каардынатарамі па дапамозе бежанцам з Украіны на чыгуначным вакзале Варшавы
- Супрацоўнікі Фонду прымалі бежанцаў з Украіны ў сваіх здымных кватэрах, каардынавалі пошук жылля, дапамаглі з размяшчэннем як мінімум 30 бежанцам
- Кіраўнік Фонду сустрэлася з упаўнаважанай урада ФРГ па палітыцы ў галіне правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Луізе Амтсберг
- Каманда Фонду прыняла ўдзел у сустрэчы народнаабранага лідэра Святланы Ціханоўскай з беларускімі ініцыятывамі ў Варшаве, якія дапамагаюць як беларусам, так і ўкраінцам
- У офісе фонду "Краіна для Жыцця" правялі сустрэчу Святланы Ціханоўскай з ініцыятывамі, якія працуюць па тэме беларускіх палітвязняў.
- Анансавалі і правялі маштабную працу па стварэнні ў Варшаве шэлтэра для бежанцаў з Украіны
- Прынялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Беластоку.
- Адкрылі праграму па культурным абмене для дзяцей актывістаў, палітвязняў, удзельнікаў стачкі
- Выплацілі 41 сям'і палітвязня фінансавую дапамогу
- Правялі 7 выплат па праграме салідарнасці "Сябар сям'і"
- Паспяхова функцыянуе курс "Polaris". На ім было праведзена 29 лекцый па 15 тэмах з удзелам 9 лектараў.