На працягу ўжо 200 дзён валанцёры фонду "Краіна для Жыцця" Таццяна Астроўская, Антон Сташэўскі і Юлія Сырых знаходзяцца ў палоне.
200 дзён яны не бачаць сваіх блізкіх. 200 дзён жывуць ва ўмовах беларускай турмы з усімі яе "асаблівасцямі" – аднастайным харчаваннем, пастаянным штучным асвятленнем, рэдкімі прагулкамі і душам. Людзі імкліва губляюць здароўе ў сьценах беларускіх турмаў.
Да гэтага часу валанцёрам Фонду, якія збіралі і адпраўлялі перадачы для палітвязняў, не прад'яўлена канкрэтных абвінавачанняў.
Па факце віна Таццяны, Антона і Юліі заключаецца ў неабыякавасці, жаданні дапамагчы тым, каму сёння асабліва цяжка. Нажаль, у сённяшняй Беларусі саджаюць і за меншае. Па «логіцы» дыктатара за падпіску на «няправільны» тэлеграм-канал ты адпраўляешся на суткі, а за фармаванне перадач для палітвязняў – сядзіш у турме.
Беларусь сёння - гэта страшны сон Франца Кафкі, дзяржаўная ўтварэнне, якое ўвабрала самыя страшныя рысы галоўных таталітарных рэжымаў 20-га стагоддзя. Адзінае, што адрознівае краіну лукашэнкі ад Германіі і СССР узору 30-ых гадоў мінулага стагоддзя - гэта адсутнасць масавых забойстваў. Аднак узровень падаўлення чалавечага пачатку як у турэмшчыках, так і ў зняволеных, у нашай роднай краіне дасягнуў небывалага для сучаснай Еўропы ўзроўню.
Сябры, у нас няма гатовых рэцэптаў выхаду са страшнай сітуацыі, у якой аказаліся ўсе беларусы. Мы можам толькі заклікаць падтрымліваць палітвязняў, у тым ліку валанцёраў фонду «Краіна для Жыцця»: пісаць ім лісты, дасылаць тэлеграмы, рабіць грашовыя пераводы, каб яны маглі купіць нешта ў турэмных крамах, аплачваць перадачу для збору на этап, ці падтрымліваць сям'ю з дзецьмі.
Мы заклікаем вас да любой дапамогі і салідарнасці, таму, што нястрашна рабіць асабіста вам. Проста, не будзьце абыякавымі і дапамажыце ўсім палітвязням выйсці з палону.
Таццяна Сяргееўна Астроўская, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.