Што мы паспелі зрабіць у першым квартале гэтага года – чытайце проста цяпер.
Фонд выплаціў матэрыяльную дапамогу на агульную суму 22.900 еўра.
У рамках праекту па міграцыі разгледзелі 23 звароты, у тым ліку:
Наша каманда псіхолагаў цягам першых трох месяцаў года разгледзела заяўкі з боку 22 чалавек. Яшчэ 23 чалавекі працягваюць праходжанне тэрапіі з мінулага года. Агулам псіхалагічную дапамогу атрымліваюць 45 чалавек.
Самыя частыя праблемы, з якімі звяртаюцца да псіхолагаў:
Каманда юрыстаў Фонду цягам трох месяцаў гэтага года разгледзела 49 зваротаў, правяла 44 кансультацыі, склала 15 дакументаў, перанакіравала 5 зваротаў у профільныя дзяржаўныя органы адпаведнай краіны або профільныя НКА.
Тыя, хто звярнуўся ў асноўным, адносяцца да катэгорыі «сваяк палітвязня».
Самыя часта задаваныя пытанні датычыліся:
Тэхпадтрымка Фонду разгледзела 74 запыты:
Акрамя таго, за справаздачны перыяд часу кіраўнік фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская і член апякунскай рады Ірына Маклейн прэзентавалі праект «Голас праз межы: міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі». Прэзентацыя адбылася на ІІІ канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе. Правядзенне глабальнай эстафеты плануецца на канец лістапада 2024 года.
Да таго ж фонд Фонд «Краіна для Жыцця» сумесна з Грамадскай кампаніяй BY_Help, Фондам BYSOL, Ініцыятывай Dissidentby абвясцілі аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі». Яна павінна павысіць якасць і эфектыўнасць дапамогі рэпрэсаваным па палітычных матывах, а таксама дазволіць скаардынавана рэагаваць на новыя выклікі.
Сябры, каманда нашага Фонду працягвае працу па дапамозе палітвязням і чальцам іх сем'яў. Заклікаем аказаць нам дапамогу ў гэтай дзейнасці. Галоўная ўмова – рабіць гэта з аглядкай на ўласную бяспеку і данаціць толькі калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі.
Давайце не губляць веры ў лепшае і разам дапамагаць тым, каму зараз асабліва цяжка – палітвязням і членам іх семʼяў.

- адмовы ў выдачы гуманітарнай візы/ВНЖ/бежанства
- асцярогі адмовы ў выдачы ВНЖ/бежанства (парадак дзеянняў)
- адмова ў выдачы ВНЖ/бежанства ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы
- выхад з бежанства
- пытанні звязаныя з прадаўжэннем дзеяння дакументаў або ануляваннем (візы, ВНЖ)
- падрыхтоўка, атрыманне, афармленне дакументаў (даведак) да выдачы ВНЖ/візы, афармленне кейсаў па бежанстве, ВНЖ, нацыянальнай візе
- легалізацыя з ВНЖ па бежанстве ў іншых краінах (не Літве)
- запыты па варыянтах легалізацыі ў Літве
- запыт па зборы персанальных даных у рамках дзейнасці праекту
Наша каманда псіхолагаў цягам першых трох месяцаў года разгледзела заяўкі з боку 22 чалавек. Яшчэ 23 чалавекі працягваюць праходжанне тэрапіі з мінулага года. Агулам псіхалагічную дапамогу атрымліваюць 45 чалавек.
Самыя частыя праблемы, з якімі звяртаюцца да псіхолагаў:
- бессань
- праблемная адаптацыя ў новым асяроддзі
- неразуменне перспектыў, разгубленасць, фрустрацыя
- эмацыйныя арэлі, зрывы
- праблемы ў дзяцей у новай краіне
- дэпрэсіўны стан
- моцны стрэс
- падвышаная трывожнасць
- адсутнасць унутранай апоры
Каманда юрыстаў Фонду цягам трох месяцаў гэтага года разгледзела 49 зваротаў, правяла 44 кансультацыі, склала 15 дакументаў, перанакіравала 5 зваротаў у профільныя дзяржаўныя органы адпаведнай краіны або профільныя НКА.
Тыя, хто звярнуўся ў асноўным, адносяцца да катэгорыі «сваяк палітвязня».
Самыя часта задаваныя пытанні датычыліся:
- абскарджання пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях (нібыта парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе)
- міграцыйных пытанняў
- высялення з жылога памяшкання ў судовым парадку
- тлумачэння заканадаўства (тэрміналогіі КК і КаАП)
- парадку выканання пакаранняў і ўстанаўлення прэвентыўнага нагляду
- спісаў палітвязняў, складзеных па розных крытэрыях
Тэхпадтрымка Фонду разгледзела 74 запыты:
- 69 зваротаў былі разгледжаны ў рамках першаснай кансультацыі
- 41 зварот прыняты ў працу
- 29 чалавек паспяхова правялі поўны цыкл ачысткі сваіх дэвайсаў