Студэнты сталі адной з мишэняў тэрору, які рэжым Лукашэнкі распачаў у дачыненні да беларускага народа. Маладыя людзі аказваюцца ў турмах, іх саджаюць на суткі, выключаюць з універсітэтаў. Робіцца ўсё, каб сапсаваць жыццё і пазбавіць будучыні лепшых маладых беларусаў.
Фонд «Краіна для Жыцця» стварыў петыцыю з тэрміновым зваротам да спецдакладчыкаў па катаваннях у ААН. Пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года і мірных пратэстаў, якія адбыліся пасля гэтага, беларускае грамадства сутыкнулася з хваляй гвалту з боку дзяржаўнай рэпрэсіўнай машыны.
Рост коштаў за апошні год адчулі на сабе ўсе беларусы. Тэндэнцыя на павышэнне працягваецца ў гэтым годзе, так што ўрад, успомніўшы вопыт дзевяностых і нулявых, прыняў рашэнне аб замарозцы коштаў на некаторыя прадукты. Давайце разбярэмся, наколькі фінансава адчувальная пакупка прадуктаў харчавання для грамадзян розных краін, у тым ліку і для беларусаў.
Супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця» правялі каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні акцыю, прымеркаваную да 27-й гадавіны прыняцця Асноўнага закону краіны.
Фонд «Краіна для Жыцця» працягвае збор сродкаў для дапамогі палітвязням. У цяперашнія цяжкія часы салідарнасць і падтрымка асабліва патрэбныя людзям, якія апынуліся за кратамі па надуманых абвінавачваннях.
Таццяна Сівачэнка працягвае праект «Самакіраванне». 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, яна расказвае пра змены, якія адбыліся з Асноўным Законам краіны за час кіравання Лукашэнкі.
15 сакавіка ў Беларусі мы адзначаем 27 гадавіну прыняцця Канстытуцыі - "Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін".