Беларусь. Вайна на парозе
24 лютага распачалася вайна. Беларусь аказалася адным з удзельнікаў канфлікту, прадаставіўшы Расіі сваю тэрыторыю для нападу на Украіну. Сёння невядома што будзе далей. Эканамічныя і гуманітарныя наступствы для Беларусі, нашых суседзяў і усёй Эўропы непрадказальныя. Мы распыталі некалькіх беларусаў рознага ўзросту, полу і палітычных перакананняў адносна таго, што адбываецца сёння ў Беларусі, і чаго нам чакаць далей.