На заклік фонду "Краіна для Жыцця" адгукнуліся больш за 40 валанцёраў. З вашай дапамогай мы закрыем найбольш праблемныя пазіцыі. Разам з тым, нам па-ранейшаму патрэбная фінансавая дапамога ў падтрымцы палітвязняў.
103 гады таму ў гэты дзень у Мінску ў будынку гарадскога тэатра (зараз тэатр Янкі Купалы) было аб'яўлена аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна праіснавала нядоўга, але стала гучнай заявай нашага народа аб сваім месцы на мапе Еўропы.
Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. Наша мэта - пабудова сапраўднай краіны для жыцця, прававой дзяржавы, дзе законы роўныя для ўсіх без выключэння, а не трактуюцца на карысць аднаго чалавека або клана. Вы можаце зрабіць свой унёсак у перамогу над дыктатарам.
У Беларусі наступіў прававы дэфолт. Суды і раней не былі па-сапраўднаму незалежныя ад прэзідэнта, аднак пасля падзеяў лета і восені мінулага года, яны цалкам страцілі нават ілюзію аб'ектыўнасці. Іншае наступства прававога дэфолту - вялікая колькасць асуджаных па палітычных артыкулах. Суды зараз штампуюць прысуды пачкамі - людзей адпраўляюць у турмы на працяглыя тэрміны з самых абсурдных нагодаў.