Глеб Анікевіч працаваў у дэпартаменце МУС спецыялістам пажарна-ахоўнай сігналізацыі. У жніўні 2020 года стаў сведкам зверстваў людзей у форме на вуліцах Мінска. Яго маці сутыкнулася з пераследам з боку следчых органаў (мы распавядалі пра гэта). Глеб разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі, пасля чаго да яго дадому прыйшлі з вобшукам. Са службы яго звольнілі. Зараз ён у бяспецы і гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй.
Штогод Белстат публікуе справаздачу аб працы ўсіх дзяржпрадпрыемстваў. Эксперт у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістар эканомікі Аліса Рыжычэнка, уважліва вывучыла гэтыя дадзеныя і прыйшла да несуцяшальных высноў.
Надыходзіць вясна, а разам з ёй павялічваецца час знаходжання грамадзянаў нашай краіны на свежым паветры. Рэкамендуем апранацца адпаведна надвор’ю, а таксама браць з сабой некаторыя дакументы ці іх копіі.
Людзей кідаюць за краты за выхад на вуліцу, адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзій за выкананне сваёй працы. У Беларусі працягваецца прававы дэфолт. Юрыст фонду «Краіна для Жыцця» Марына Нікандрына распавядае пра тое, як абараніць свае правы ва ўмовах сучасна Беларусі, дзе «часам не да законаў». Сёння пагаворым аб арышце маёмасці.