У зняволенні час цягнецца павольна. Іншым разам дзень падобны да цэлага тыдня на волі. Адна з галоўных праблем – інфармацыйны голад. Часам адзінай крыніцай інфармацыі аказваецца беларускае зомбі-ТВ. Таму мы заклікаем не толькі падтрымліваць палітвязняў фінансава і пісаць ім лісты, але таксама падпісваць іх на незалежныя газеты і часопісы.
Падтрымліваць палітвязняў лёгка! Вось падрабязная інструкцыя па папаўненні рахунку зняволенага ў СІЗА або турме праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг.
Таццяна Сівачэнка пры падтрымцы фонду “Краіна для Жыцця” працягвае праект “Самакіраванне”. У новай серыі працягваем размаўляць пра мясцовыя органы ўлады на тэрыторыі Беларусі.
У сакавіку на дапамогу нашаму Фонду прыйшоў фонд "Спартыўнай салідарнасці", які дапамог з аплатай для сямей 5 палітвязняў. Салідарнасць - гэта не пусты гук!