Мы працягваем працаваць у накірунку падтрымкі палітвязняў, іх сем'яў, беларусаў, рэпрэсаваных рэжымам. Прапануем вашай увазе вынікі нашай дзейнасці за трэці квартал 2024 года.
Праект псіхалагічнай дапамогі "Псіхолаг побач":
Па дапамогу цягам ліпеня-верасня звярнуліся 30 чалавек. 19 асоб працягваюць тэрапію з мінулага перыяду.
Сярод праблем, з якімі людзі звярталіся па дапамогу:
Кансультацыйна-інфармацыйная служба ў Літве "Дапамога мігранту"
Спецыялісты па міграцыйных пытаннях прынялі 43 новыя звароты. Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый:
Праект юрыдычнай дапамогі "Юрыст на сувязі"
У рамках праекта юрыдычнай дапамогі спецыялісты разглядзелі 50 зваротаў ад беларусаў, 7 зваротаў ад партнёрскіх НДА, далі 41 кансультацыю, склалі 10 дакументаў, перанакіравалі ў іншыя арганізацыі/праекты 14 асоб.
Большасць зваротаў адправілі сваякі палітвязняў. Асноўныя пытанні, з якімі яны звярталіся:
Праект інфармацыйнай бяспекі "Лічбавая апора: бяспека разам"
У рамках праекта інфармацыйнай бяспекі "Лічбавая апора: бяспека разам" каманда тэхнічнай падтрымкі разгледзела запыты ад 17 асобаў. 30 гадзін працы спецыялісты прысвяцілі разгляду запытаў.
Найбольш часта людзі запытваліся пра:
Фонд "Краіна для Жыцця" цягам трэцяга квартала 2024 года аказаў фінансавую дапамогу ў памеры 16 360 еўра. У тым ліку:
Мы падвялі вынікі традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў "Збяром дзіця ў школу". Сёлета гэтая дабрачынная акцыя праводзілася для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту . Яе арганізавала Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі", куды ўваходзіць фонд "Краіна для Жыцця". Мы прынялі 180 заявак ад бацькоў 291 дзіцяці. Сем’і палітвязняў атрымалі разавыя выплаты ў памеры 100 еўра на кожнага дзіцяці. Гэтыя грошы пойдуць на дапамогу ў зборы дзіцяці ў садок або школу.
Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" у межах культурнага абмена для дзяцей палітвязняў і актывістаў арганізавала два дзіцячых летніка. Адзін з іх прайшоў у Польшчы. Асноўная яго мэта — інтэграцыя падлеткаў з Беларусі і Украіны ў польскае асяроддзе. Партнёрам летніку былі спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве, Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польша-Беларусь-Украіна) і Fundacja Caritas Diecezji Lomzynskiej (Польша). Таксама Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" пры падтрымцы партнёраў арганізавала для дзяцей палітвязняў летні адпачынак у Германіі.
Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў. Першапачаткова адпачынак запланавалі на верасень, аднак яго перанеслі на Каляды.
Кіраўніца фонду "Краіна для Жыцця" Вольга Зазулінская напярэдадні канферэнцыі "Новая Беларусь" у якасці спікера узяла ўдзел у сайд-івенце на тэму "Беларускія ініцыятывы і глабальная падтрымка – як будаваць эфектыўныя працоўныя структуры разам?". На самой канферэнцыі Зазулінская паўдзельнічала ў панэльнай дыскусіі "Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад рэабілітацыі да вызвалення".
Там жа адбылася прэзентацыя Міжнароднага фонду гуманітарнай дапамогі. Новая структура арыентаваная на дапамогу былым палітвязням у Беларусі і сем’ям палітвязняў. Разам з тым дапамогу будуць аказваць тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій, але не мае статусу палітычнага зняволенага.
Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" стала партнёрам глабальнай эстафеты салідарнасці ў падтрымку Беларусі "Голас праз межы". Служба возьме на сябе размеркаванне і передачы рэсурсаў, сабраных падчас Эстафеты. Іх накіруюць палітвязням, іх сем'ям і тым, хто прайшоў праз турэмную сістэму і мае патрэбу ў рэабілітацыі.
Фонд "Краіна для Жыцця" даў справаздачу аб выкарыстанні сродкаў, што атрымалі па выніках марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно".
Кіраўніца фонду "Краіна для Жыцця" Вольга Зазулінская ўзяла ўдзел у стратэгічнай антыканферэнцыі ў Варшаве, дзе ўдзельнікі шукалі супольныя крокі для нацыянальнага адраджэння і эфектыўнага супраціву ідэалагічнай і культурнай асіміляцыі.
Вольгу Зазулінскую зацвердзілі як прадстаўніцу па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Яна будзе сумяшчаць гэтую працу з кіраўніцтвам Фонду.
У новым статусе Вольга Зазулінская узяла ўдзел у Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ, дзе абмяркоўвалі магчымасці вызвалення палітвязняў.
Фонд адкрыў прыём заявак для ўдзелу ў праграме "Сябар сям’і".
Фонд "Краіна для Жыцця" аказвае дапамогу палітзняволеным і іх сваякам. Мы дбаем пра бяспеку людзей унутры Беларусі. Мы падтрымліваем тых, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Мы неабыякавыя да сваёй працы, і маем спадзевы, што на нашым шляху будзе як мага больш такіх жа неабыякавых людзей. Праз вашую падтрымку мы зможам яшчэ больш, чым мы рабілі і робім. Таму заклікаем спрычыніцца да нашай справы і стаць часткай той самай славутай беларускай салідарнасці! Просім рабіць гэта бяспечна і па-за межамі Беларусі.

- дэпрэсіўны стан;
- пачуццё адзіноты;
- "сератанінавая яма" пасля ўжывання рэчываў, што змяняюць стан арганізма;
- алкагалізм;
- праблемы ў стасунках;
- падвышаная трывожнасць;
- страх і трывога за будучыню;
- адсутнасць матывацыі для далейшага жыцця, праблемы з адаптацыяй у новым асяроддзі.
Кансультацыйна-інфармацыйная служба ў Літве "Дапамога мігранту"
Спецыялісты па міграцыйных пытаннях прынялі 43 новыя звароты. Іх можна падзяліць на некалькі катэгорый:
- адмова Літвой у наданні прытулку з розных прычын. Найчасцей гэта адбываецца праз недастатковасць падстаў, але ёсць выпадкі адмоў з прычын пагрозы нацыянальнай бяспецы. Мы разглядалі такія звароты і давалі рэкамендацыі, што можна зрабіць у такіх выпадках.
- парадак звароту з просьбай аб міжнароднай абароне, прымяненне Рэгламенту «Дублін III».
- парадак атрымання віз або ВНЖ на гуманітарных падставах.
- парадак атрымання пашпарта замежнага грамадзяніна, калі скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта.
- парадак прадастаўлення доказаў у рамках разгляду хадайніцтва аб міжнароднай абароне.
- ануляванне ВНЖ або адмова ў прадастаўленні ВНЖ (у тым ліку з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы).
- выхад з працэдуры хадайніцтва аб прытулку.
- запаўненне анкет у Дэпартаменце міграцыі (ВНЖ, візы, пашпарты).
Праект юрыдычнай дапамогі "Юрыст на сувязі"
У рамках праекта юрыдычнай дапамогі спецыялісты разглядзелі 50 зваротаў ад беларусаў, 7 зваротаў ад партнёрскіх НДА, далі 41 кансультацыю, склалі 10 дакументаў, перанакіравалі ў іншыя арганізацыі/праекты 14 асоб.
Большасць зваротаў адправілі сваякі палітвязняў. Асноўныя пытанні, з якімі яны звярталіся:
- парадак устанаўлення права на зносіны з дзіцём для бабуль і дзядуль;
- правы мігрантаў, міграцыйныя працэдуры ў Польшчы;
- парадак прыняцця спадчыны ў Беларусі для асоб, якія пражываюць за мяжой;
- парадак устанаўлення апекі над дзіцём палітвязня;
- разгляд крымінальнай справы ў судзе першай інстанцыі;
- абскарджанне пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні;
- зняцце арышту з маёмасці і банкаўскіх рахункаў у межах крымінальнай справы;
- паводзіны падчас выкліку на допыт у СК;
- правы сацыяльнага забеспячэння ў Літве і Польшчы;
- зняцце з рэгістрацыйнага ўліку праз суд;
- парадак вядзення прафілактычнага ўліку;
- выкананне пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў ПУАТ;
- звальненне работніка, які знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку;
- наступствы ўключэння інфармацыйнага рэсурсу ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Праект інфармацыйнай бяспекі "Лічбавая апора: бяспека разам"
У рамках праекта інфармацыйнай бяспекі "Лічбавая апора: бяспека разам" каманда тэхнічнай падтрымкі разгледзела запыты ад 17 асобаў. 30 гадзін працы спецыялісты прысвяцілі разгляду запытаў.
Найбольш часта людзі запытваліся пра:
- настройкі Партызанскага Тэлеграма;
- чысткі тэлефона;
- чысткі прыладаў пасля наглядаў/затрыманняў а таксама перад перасячэннем мяжы.
Фонд "Краіна для Жыцця" цягам трэцяга квартала 2024 года аказаў фінансавую дапамогу ў памеры 16 360 еўра. У тым ліку:
- разавыя выплаты склалі 4 200 еўра;
- на медыцынскую дапамогу мы выдаткавалі 660 еўра;
- выплаты па праграме салідарнасці "Сябар сям'і" склалі 11 500 еўра.