07.03.2024
Міжнародны жаночы дзень, які адзначаюць 8 сакавіка, мае доўгую і цікавую гісторыю. Гэта свята, якое сёння асацыюецца з кветкамі, падарункамі і віншаваннямі, на самай справе мусіць нагадваць нам аб барацьбе, з якой якой яно пачалося. У тым ліку барацьбе з кветкамі ў руках беларусак, барацьбе, якая не скончаная ні для нас, ні для свету.